Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандуючы аб’яднанымі сіламі NATO у Эўропе раіць ЗША разьмясьціць больш войскаў і караблёў у Эўропе


Кэртыс Скапароці
Кэртыс Скапароці

Пра гэта генэрал Кэртыс Скапароці заявіў на слуханьнях у камітэце ў справах узброеных сілаў у Сэнаце ЗША. Ён папярэдзіў, што пагроза з боку Расеі павялічваецца і адзначыў, што яго не задавальняюць магчымасьці ўзброеных сілаў ЗША, дысьлякаваных у Эўропе, стрымліваць Расею.

Генэрал адзначыў, што сутыкнуўся зь недахопам магчымасьцяў сухапутных і вайскова-марскіх сілаў, а таксама магчымасьцяў у сфэры выведкі. Яны, паводле Кэртыса Скапароці, павінны быць павялічаныя ў сьвятле вайсковай мадэрнізацыі Расеі і яе больш агрэсіўных паводзінаў. У прыватнасьці, камандуючы абʼяднанымі ўзброенымі сіламі NATO у Эўропе прасіў два эсьмінцы, у дадатак да чатырох, разьмешчаных у гішпанскім порце Рота.

«Я папрасіў яшчэ два эсьмінцы, нам трэба больш сілаў, паколькі расейскія флёты ў Эўропе мадэрнізуюцца і павялічваюцца», — сказаў генэрал Скапароці на слуханьнях у Сэнаце ЗША.

Паводле яго, пасьля пастаўленых летась Украіне супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin, ЗША маюць намер даць Украіне снайпэрскую зброю і ўзбраеньне для вайскова-марскіх сілаў.

«У нас былі паўнамоцтвы для пастаўкі Javelin. І ўкраінцы, на мой погляд, выдатна навучыліся іх выкарыстоўваць Яны выдатна з гэтым справіліся, але ёсьць іншыя сыстэмы снайпэрская зброя, боепрыпасы, і ў сьвятле інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы мы разглядаю магчымасьць у будучыні паставіць ім марскія сыстэмы», — сказаў Скапароці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG