Намесьнік памочніка дзяржсакратара Джордж Кент 5 сакавіка ўсклаў кветкі да менскага мэмарыялу «Яма», прысьвечанага ахвярам Галакосту.
Намесьнік памочніка дзяржсакратара Джордж Кент знаходзіцца ў Менску з працоўным візытам. Напярэдадні ён ушанаваў памяць братоў Луцкевічаў і сустрэўся зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.