Удзень 27 лютага на прыпынку «Завулак Лугавы», што на вуліцы Маякоўскага ў Менску адбылася бойка двух людзей — паводле шэрагу СМІ, кантралёра грамадзкага транспарту (які перамог) і пасажыра-безьбілетніка.
Такую вэрсію сярод іншых агучвае Tut.by, спасылаючыся на «ўласную інфармацыю». Адно зь відэа апублікаваў чытач Onliner.by, які сьцьвярджае, што мужчына, які прайграў бойку, быў з выгляду п’яны. Кантралёр нібыта расказаў відавочцу, што мужчына першым яго ўдарыў у твар, калі яго выводзілі з тралейбусу. Паводле відавочцы, мужчына супакоіўся, калі прыехала міліцыя і стала складаць пратакол.
«Менсктранс» і праваахоўнікі пакуль не камэнтавалі здарэньне. Свабодзе, як і іншым СМІ, не ўдалося атрымаць камэнтары.