Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У буйных гарадах Францыі ізноў пратэстуюць «жоўтыя камізэлькі»


Пратэсты ў лістападзе. 2018 году. Ілюстрацыйнае фота.
Пратэсты ў лістападзе. 2018 году. Ілюстрацыйнае фота.

Тысячы французаў чарговым разам выйшлі на вуліцы гарадоў краіны з пратэстамі супраць палітыкі ўраду. Гэта ўжо 15-я штотыднёвая дэманстрацыя руху «жоўтых камізэлек».

У Парыжы дэманстранты сабраліся апоўдні ля Трыюмфальнай аркі на Елісейскіх палях, каб пачаць шэсьце, якое атрымала гэтым разам назву «марш па цудоўных кварталах». Паколькі дэманстрацыі руху «жоўтых камізэлек» часта суправаджаюцца праявамі гвалту, у некаторых францускіх гарадах у цэнтральнай частцы Францыі ў суботу былі зачыненыя крамы з прычыны боязі вандалізму, паведамляе «Нямецкая хваля».

Незадоўга да пачатку дэманстрацый француская паліцыя затрымала ў Грэноблі аднаго з арганізатараў пратэстаў Жульена Тэр’ера, а таксама сябру руху «жоўтых камізэлек» Жэрома Бузэндорфэра. Іх абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванай дэманстрацыі. Для Тэрʼера гэта ўжо другое затрыманьне са сьнежня 2018 году.

Сябры руху «жоўтых камізэлек» патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрона і адмены яго курсу рэформаў. Дэманстрацыі актывістаў праходзяць кожную суботу з лістапада 2018 году. Аднак, па дадзеных міністэрства ўнутраных справаў Францыі, колькасьць удзельнікаў пратэстаў пачынае зьніжацца.

Калі яшчэ тры месяцы таму на вуліцы Францыі выходзілі каля 280 000 пратэстоўцаў, то ў мінулую суботу іх было 41 500 чалавек, прычым 5000 зь іх узялі ўдзел у дэманстрацыі ў Парыжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG