Артысты, якія гастралявалі ў Расейскай Фэдэрацыі або не прызнаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, ня могуць удзельнічаць у фінале нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне-2019». Пра гэта ў Twitter 23 лютага напісаў віцэ-прэм’ер Украіны Вячаслаў Кірыленка.
«Нацыянальны адбор на "Эўрабачаньне-2019″, на жаль, ужо стаў часткай гібрыднай вайны Расеі супраць Украіны. У выніку ў адборы ўдзельнічаюць артысты, якія гастралююць на тэрыторыі дзяржавы-агрэсара ці не прызнаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны», — адзначыў Кірыленка.
«Таму, каб сытуацыя не зайшла ў тупік, падтрымліваю тых, хто лічыць, што, улічваючы нэгатыўны грамадзкі розгалас і пагрозы для інфармацыйнай бясьпекі Ўкраіны, такія артысты ня могуць браць удзелу ў конкурснай частцы Фіналу Нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне-2019», — дадаў міністар.
23 лютага ўвечары адбудзецца фінальны этап адбору на песенны конкурс «Эўрабачаньне-2019». За права прадстаўляць Украіну спаборнічаюць шэсьць удзельнікаў: Brunettes Shoot Blondes, MARUV, Freedom Jazz, KAZKA, ANNA MARIA і YUKO.
На гэтым тыдні ў эфіры крымскататарскага тэлеканалу ATR удзельніцы фіналу, дуэт ANNA MARIA, не змаглі разгорнута адказаць на пытаньне вядучага «Чый Крым?», Абмежаваліся кароткім адказам «наш» (абедзьве канкурсанткі нарадзіліся ў Сімфэропалі).