Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская амбасада адрэагавала на падпал заводу «Белаўтадар» ва Ўкраіне


Амбасада Беларусі ў Кіеве
Амбасада Беларусі ў Кіеве

Ва ўкраінскім горадзе Новы Буг на Мікалаеўшчыне невядомыя праніклі на тэрыторыю асфальтабэтоннага заводу, зьбілі ахоўнікаў і ўчынілі падпал. Завод належыць фірме «Будаўнічы трэст № 8» і ўваходзіць у холдынг «Белаўтадар».

Свабода пісала, як 22 лютага зламысьнікі нанесьлі цялесныя пашкоджаньні ахоўніку, а калі той страціў прытомнасьць, зьвязалі яго вяроўкай, пасьля чаго падпалілі шчытавую пульта кіраваньня і генэратар прадпрыемства запальнай сумесьсю.

Беларуская амбасада ў Кіеве зьвярнулася з гэтай нагоды ў МЗС Украіны.

«Супрацьпраўныя акцыі не адпавядаюць дамоўленасьцям на найвышэйшым узроўні па супрацоўніцтве ў сфэры дарожнага будаўніцтва, наносяць прамую шкоду гандлёва-эканамічным адносінам нашых краін, нэгатыўна ўплываюць на інвэстыцыйны імідж Украіны», — паведамляецца ў звароце да ўкраінскага МЗС.

Завод належыць фірме «Будаўнічы трэст № 8» — беларускаму падрадчыку, які летась выйграў тэндэр і выконваў работы на ўчастку дарогі Н-11 у раёне Новага Бугу.

Таксама ў амбасадзе адзначылі, што ў апошні час ва Ўкраіне сталі часьцей здарацца «праявы нядобрасумленнай канкурэнцыі ў дачыненьні да беларускіх арганізацый». Гаворка ідзе пра прадпрыемствы, якія займаюцца мадэрнізацыяй украінскіх аўтадарог.

Як удакладняе TUT. BY, больш за 20 дэпутатаў Вярхоўнай рады папрасілі прэм’ер-міністра краіны Уладзіміра Гройсмана ня выдзяляць бюджэтных сродкаў структурам беларускага холдынгу «Белаўтадар» на рамонт аўтамабільных дарог. Сярод прычын называлася пазыцыя Беларусі пры галасаваньні па ўкраінскіх рэзалюцыях у ААН, выкраданьне ўкраінца Паўла Грыба, прысуд за шпіянаж украінскаму журналісту Паўлу Шаройку, «расейскае субсыдаваньне эканомікі Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG