Да Дня роднай мовы беларускія амбасады за мяжой падрыхтавалі відэаролікі, у якіх прапануюць адчуць смак беларускай мовы.
Амбасада Беларусі ў Расеі абрала для прэзэнтацыі мовы сваёй краіны словы і выразы: «памяркоўны», «усеагульная млявасьць», «хавайся ў бульбу», «недзе быў і раптам зьнік», «згінуў у пошуках ежы».
Пасольствы Беларусі ў Віетнаме, Індыі, Інданэзіі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і Японіі, а таксама Генконсульствы ў Шанхаі і Гуанчжоў зрабілі сумесны ролік «Азія гаворыць па-беларуску». Сярод любімых словаў на беларускай мове, зь якімі сфатаграфаваліся прадстаўнікі беларускай дыяспары і жыхары Паўднёва-Усходняй Азіі — «павага», «каханьне», «гасьціннасьць, «падзяка», «сяброўства», «летуценьне», «сябар», «натхненьне» і нават «эканамічнае супрацоўніцтва».