Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыну прэзыдэнта Азэрбайджану ў 9 гадоў падарылі ўчастак у элітным пасёлку Падмаскоўя


Ільхам і Мэхрыбан Аліевы.
Ільхам і Мэхрыбан Аліевы.

Сын прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева Гейдар ў 9-гадовым узросьце стаў уладальнікам асабняка ў прэстыжным закрытым пасёлку на Рублёва-Успенскай шашы «Сады Маендорф» у Расеі, паведамляе сайт «Праект».

Паводле расьсьледаваньня, плошча ўчастку Аліева-малодшага — больш за 7 тысяч квадратных мэтраў, а плошча дома — 1,6 тысяч.

Ўчастак быў спачатку аформлены на цесьця азэрбайджанскага прэзыдэнта Арыфа Пашаева, але праз год ён падарыў яго 9-гадоваму Гейдару, піша «Настоящее время».

Дагавор дарэньня быў аформлены ў 2007 годзе, таму журналістам «Праекту» не ўдалося даведацца дакладную цану ўчастка на той час. Сёньня ўчастак такой жа плошчы ў «Садах Маендорф» прадаецца за 2,3 мільярда расейскіх рублёў (каля 35 мільёнаў даляраў).

Асабнякі ў гэтым пасёлку раней прызнавалі самымі дарагімі ў Расеі, піша «Праект».

У «Садах Маендорф» таксама ёсьць дом, які належыць старэйшай дачцэ прэзыдэнта Аліева Лэйле. Яна стала ўладальніцай участку 7,7 тысяч квадратных мэтраў у 20 гадоў, піша «Праект».

Сям’ю прэзыдэнта Азэрбайджану неаднаразова абвінавачвалі ў карупцыі. У 2017 годзе Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) апублікаваў расьсьледаваньне «Азэрбайджанскі ландрамат». Па дадзеных аўтараў расьсьледаваньня, прадстаўнікі кіруючай эліты Азэрбайджану арганізавалі таемную «чорную касу».

Аліевым у той ці іншай форме належаць як мінімум 26 афшорных кампаній, зарэгістраваных у Панаме і на Брытанскіх Віргінскіх выспах. Згодна з банкаўскімі дакумэнтамі «Паша-Банку», дочкі прэзыдэнта Лэйла і Арзу Аліева валодаюць кампаніяй Pasha-Holding. Члены сямʼі таксама маюць цесныя адносіны з карпарацыяй Ata-Holding, якой належаць буйныя долі ў банкаўскім, тэлекамунікацыйным, горназдабыўным і нафтагазавым бізнэсе.

Паводле дакумэнтаў, Ata-Holding на 75% належыць кампаніям, у якіх Лэйла і Арзу Аліевы лічацца ў якасьці кіраўнікоў, а асноўны кантроль належыць Гейдару Аліеву.

Сямʼі прэзыдэнта таксама належаць некалькі банкаў, будаўнічых кампаній, два з трох найбуйнейшых мабільных апэратараў Азэрбайджану. Члены сямʼі таксама валодаюць 11 асабнякамі ў Дубаі, а таксама нерухомасьцю ў Лёндане, Парыжы, чэскіх Карлавых Варах, Маскве, курортам Шах-Даг у Азербайджане і курортам у Чарнагорыі.

Ім належаць некалькі гатэляў і горназдабыўное прадпрыемства Azerbaijan International Mineral Resources Operating Company.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG