Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка «Маршу недармаедаў» перавялі з калёніі ў турму


Сьвятаслаў Барановіч, люты 2018 году
Сьвятаслаў Барановіч, люты 2018 году

Наваполацкі суд вырашыў узмацніць пакараньне Сьвятаславу Барановічу, якога летась асудзілі на тры гады за бойку зь міліцыянтамі. Рэшту тэрміну ён правядзе ў турме з прычыны шматлікіх парушэньняў дысцыпліны ў калёніі, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Хто такі Барановіч і за што яго асудзілі?

​Сьвятаслаў Барановіч 12 сакавіка быў асуджаны судом у Менску на 3 гады зьняволеньня за гвалт супраць міліцыянта. Сваю віну вязень прызнаў часткова. Паводле Барановіча, ён думаў, што ўжывае сілу супроць хулігана, які напаў на ўдзельнікаў «маршу недармаедаў».

У 2011 годзе Сьвятаслаў Барановіч ужо быў асуджаны за Плошчу-2010. Тады яму прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Да суду Сьвятаслаў Барановіч адбыў некалькі месяцаў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Чаму пераводзяць у турму?

Раней Барановіч адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 1 Наваполацка. 15 лютага суд пастанавіў перавесьці яго да канца тэрміну на турэмны рэжым, гэта больш за паўтара года.

Суд спасылаўся на 12 дысцыплінарных спагнаньняў за кастрычнік 2018 году. Гэтыя пакараньні Барановіч безвынікова абскарджваў у судах Наваполацку і Віцебску.

Схуднеў на 10 кіляграмаў

Паводле «Вясны», падчас адбываньня пакараньня Барановіч на падставе нейкай «апэратыўнай інфармацыі» быў пастаўлены адміністрацыяй калёніі на розныя ўлікі. Напрыклад, на ўлік як «асоба, схільная да захопу закладнікаў і хуліганскіх праяваў» ён быў пастаўлены праз чатыры дні пасьля таго як патрапіў у калёнію. З-за дрэнна прышытай біркі, якую павінны насіць тыя, хто стаіць на такім уліку, ён першы раз быў зьмешчаны ў ШІЗА.

«Святаслаў знаходзіцца ў цяжкім маральным стане. Магчыма, гэта зьвязванае з тым, што Святаслаў працяглы час знаходзіцца ў ШІЗА, не мае зносінаў са зьнешнім сьветам і пастаянна атрымлівае рознага кшталту дысцыплінарныя пакараньні. Ад адваката вядома, што ён моцна схуднеў, згубіў каля 10 кіляграмаў вагі», — сказала сястра Барановіча Натальля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG