Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлебазаводы Менску засталіся без кіраўніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дырэктар «Менскхлебпрам», які абʼядноўвае 6 хлебазаводаў сталіцы, Уладзімеру Талайку не працягнулі кантракт, піша Tut.by са спасылкай на супрацоўнікаў прадпрыемства.

Чаму мы пра гэта пішам?

Увесну 2018 году на галоўнага бухгалтара «Менскхлебпраму» завялі крымінальную справу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, штомесячныя налічэньні топ-мэнэджэрам у разы перавышалі сярэдні заробак на прадпрыемстве, пісаў Tut.by.

Дык а што з дырэктарам?

«Яму не працягнулі кантракт. Апошні дзень быў 13 лютага», — сказалі ў «Менскхлебпраме».

Выконваючым абавязкі дырэктара прызначылі галоўнага інжынэра прадпрыемства Віктара Пашкоўскага.

Уладзімер Талайка кіраваў прадпрыемствам з 2011 году. Напрыканцы 2018 году кіраўнікі 4 заводаў, якія ўваходзяць у абʼяднаньне выказалі свой недавер Талайкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG