Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла: Гуайдо абвясьціў аб новых вулічных акцыях супраць Мадура


Гуманітарныя грузы на адным з памежных пераходаў паміж Вэнэсуэлай і Калюмбіяй, 8 лютага 2019
Гуманітарныя грузы на адным з памежных пераходаў паміж Вэнэсуэлай і Калюмбіяй, 8 лютага 2019

У Вэнэсуэле прыхільнікі апазыцыі рыхтуюцца зноў выйсьці на вуліцы гарадоў, каб працягнуць ціск на прэзыдэнта Нікаляса Мадура і заклікаць яго да пропуску празь мяжу гуманітарных канвояў. Масавыя акцыі чакаюцца сёньня, 12 лютага.

Амаль тры тыдні таму лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо абвясьціў сябе прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, заявіўшы, што перавыбраньне Мадура стала вынікам падтасовак. Большасьць краін Захаду, у тым ліку ЗША, прызналі законнасьць Гуайдо на пасадзе кіраўніка дзяржавы, але Мадура працягвае абапірацца на падтрымку Расеі і Кітаю, адначасова захоўваючы кантроль над дзяржаўнымі органамі і ўстановамі, уключаючы узброеныя сілы, паведамляе Reuters.

Канфлікт апазыцыі і ўлады ў цяперашні час падагравае пытаньне дастаўкі гуманітарнай дапамогі. 35-гадовы Гуайдо каардынуе дзеяньні заходніх партнэраў, якія спрабуюць даставіць лекі і прадукты харчаваньня ў Вэнэсуэлу. Мадура, які заяўляе, што ў краіне ніякага крызысу няма, асуджае наданьне дапамогі і называе гэтыя дзеяньні «дэманстратыўнай акцыяй, кіраванай Злучанымі Штатамі». Прэзыдэнт Мадура не дазваляе канвоям з гуманітарнымі грузамі перасякаць мяжу краіны.

«Мы вернемся на вуліцы, каб запатрабаваць адкрыцьця межаў для гуманітарнай дапамогі, — заявіў Гуайдо. Мы выратуем больш за 300 тысяч вэнэсуэльцаў, якія цяпер знаходзяцца пад пагрозай галоднай сьмерці», — напісаў Гуайдо ў сваім Твітэры, на які падпісана больш за 1 мільён 250 тысяч чытачоў. — Прыйшоў час аб’яднацца і змагацца».

Цяперашняе абвастрэньне становішча ў Вэнэсуэле пачалося 23 студзеня, калі масавыя пратэсты супраць вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах прывялі Хуана Гуайдо да абвяшчэньня сябе кіраўніком дзяржавы на шматлюдным мітынгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG