Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі зьняпраўджваюць чуткі пра сьмерць маці нападніка ў Стоўпцах


Сьледчыя ля дому Вадзіма М.
Сьледчыя ля дому Вадзіма М.

Як даведалася Радыё Свабода ад сваякоў нападніка ў стаўпецкай школе № 2, маці Вадзіма М. вазілі ў шпіталь, пазьней прывезьлі дадому. У сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя пра яе сьмерць.

«Афіцыйная інфармацыя ёсьць на афіцыйных рэсурсах. Чуткі не лічу магчымым камэнтаваць», – сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG