Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Параненым падчас нападу ў Стоўпцах падлеткам зрабілі апэрацыі


Міліцыянты каля школы №2 у Стоўпцах
Міліцыянты каля школы №2 у Стоўпцах

Яны знаходзяцца ў Стаўпецкай цэнтральнай раённай лякарні. Для кансультацыі паклікалі спэцыялістаў зь Менскай вобласьці.

Двум пацярпелым падчас нападу ў Стоўпцах хлопчыкам зрабілі апэрацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-сакратара Мінздароўя Юлію Барадун. Яна паведаміла, што лекары зрабілі ўсё магчымае для стабілізацыі іх стану.

Для кансультацый паклікалі спэцыялістаў зь Менскай вобласьці.

11 лютага падлетак напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства і вучняў. Настаўніца і адзін вучань загінулі. Яшчэ два падлеткі засталіся цяжка параненымі. МУС паведаміў, што нападніка затрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG