Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі апэляцыяў ухвалілі беларускія суды ў 2018 годзе


Вярхоўны суд апублікаваў статыстыку пра тое, як працавалі суды Беларусі летась. Свабода зьвярнула ўвагу на важныя лічбы.

Вышэйстаячыя суды скасавалі выракі раённых і гарадзкіх судоў супраць 240 чалавек. Гэта 0,5% ад агульнай колькасьці прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці. Зьмянілі прысуды супраць 1566 чалавек, гэта 3,7% ад асуджаных паводле крымінальнага кодэксу.

Толькі 0,19% выракаў былі апраўдальнымі

У крымінальных працэсах асудзілі 40 612 чалавек, апраўдальныя выракі атрымалі 80 чалавек, гэта 0,19% усіх прысудаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG