Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Румас паехаў з працоўным візытам у Італію


Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас 6 лютага накіраваўся з працоўным візытам у Італію, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду.

Румас у Рыме абмяркуе пытаньні беларуска-італьянскага супрацоўніцтва і падрыхтоўку Беларусі да правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў.

Італія зьяўляецца адным з важных гандлёвых партнэраў Беларусі: таваразварот паміж краінамі у 2018 годзе вырас да 912,7 млн даляраў (на 15,2% у параўнаньні з 2017-м). Беларусь экспартуе ў Італію калійныя ўгнаеньні, мэталапрадукцыю, мэблю, лесаматэрыялы. У цэлым пастаўкі ў Італію зь Беларусі вяліся па 188 таварных пазыцыях.

У студзені–верасьні 2018 году з Італіі ў Беларусь прыйшло інвэстыцый на 18,7 млн даляраў (158,3% да аналягічнага пэрыяду 2017 году).

На тэрыторыі Беларусі дзейнічае 263 прадпрыемствы з італьянскім капіталам (за 2018 год дадалося каля такіх 20 кампаній).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG