Расея адводзіць Беларусі ролю «буфэрнай» дзяржавы ў сваёй вайсковай дактрыне і выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для плянаваньня вайсковых апэрацый і дэманстрацыі сваёй вайсковай моцы.
Пра гэта гаворыцца ў штогадовай ацэнцы пагроз, падрыхтаванай двума літоўскімі спэцслужбамі — Дэпартамэнтам дзяржбясьпекі і вайсковай выведкай Літвы.
Як паведамляе партал Delfi, спэцслужбы Літвы ацэньваюць, што паглыбленьне расейска-беларускай вайсковай інтэграцыі і эканамічная залежнасьць Беларусі ад Расеі зьніжае магчымасьці Менску ажыцьцяўляць незалежную абаронную палітыку і палітыку бясьпекі.