Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Кірыл Талмацкі, вядомы як рэпер Дэцл


Памёр расейскі музыка, рэпер Кірыл Талмацкі, які выступаў пад псэўданімам Дэцл.

Пра гэта напісаў у фэйсбуку яго бацька Аляксандр Талмацкі.

Як паведаміў агенцтву «Масква» канцэртны дырэктар музыкі, яму стала дрэнна пасьля канцэрту ў Іжэўску вечарам у суботу. Лекары не змаглі яго выратаваць, у яго спынілася сэрца.

Кірылу Талмацкаму было 35 гадоў. Вядомасьць Дэцл набыў на мяжы 1990-2000-х гадоў у падлеткавым узросьце. Ён стаў адным з першых выканаўцаў хіп-хопа на расейскай мове, яго дэбютны альбом «Хто? Ты» быў прададзены накладам больш за мільён асобнікаў.

Выступаў таксама пад псэўданімам Detsl aka Le Truk.

Апошні альбом сьпевака «Усё роўна хто там ля стырна» выйшаў у лістападзе 2018 года.

У вялікім інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода ў 2017 годзе Кірыл Талмацкі крытычна выказваўся наконт палітыкі Ўладзімера Пуціна. Прыводзім кавалак той размовы.

— Я дзесьці нават прачытаў, што вы папракаеце за гэта нашага Ўладзіміра Яснаяе Сонейка, прэзыдэнта нашага...

— На публічным чалавеку, на якога зьвяртаюць увагу, яго слухаюць, яго паўтараюць, ляжыць максымум адказнасьці, ён павінен быць нейкім ідэалам і прыкладам ідэальнага паводзінаў для астатніх.

— У гэтым сэнсе Пуцін падкачаў?

— У гэтым сэнсе і ў многіх сэнсах. [ ] Шчыра кажучы, у пачатку яго кіраваньня я быў вельмі нават «за». Потым з часам зьмяніў свой пункт гледжаньня ў сувязі з тым, што адбываецца...

— Ці маглі б вы ўзначаліць або ўліцца ў нейкі апазыцыйны рух? Няхай яно не генэральнае апазыцыйнае, не супрацьстаяньне Пуціну ў цэлым, але па нейкіх асобных тэмах, пытаньнях... Ці вам гэта зусім ня блізка?

— Кажуць — адзін у полі ня воін. У маім выпадку, я лічу, што адзін акурат у полі воін. Я ўсім сваім выглядам зьяўляюся пэўным пратэстам той неталерантнасьці і тым незразумелым рэчам, якія палохаюць людзей. Усім сваім выглядам на працягу сямнаццаці гадоў і ўсімі сваімі паводзінамі я даводжу, што я і ёсьць пратэст, я і ёсьць тая ўнутраная рэвалюцыя. У першую чаргу рэвалюцыя адбываецца ўнутры цябе, а потым яна ўжо выліваецца ў нешта вонкавае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG