Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Іраку спрабавалі трапіць у Эўразьвяз празь нелегальны канал зь Беларусі


студзені 2019 за спробы незаконна перасекчы мяжу Беларусі зь Эўразьвязам былі затрыманыя грамадзяне Конга, Нігерыі, Ірака, Пакістана. Грамадзянка Туркмэністана спрабавала перасекчы мяжу ў гаспадарчай торбе.

Такую інфармацыю разьмясьціў на сваім сайце Дзяржаўны памежны камітэт РБ. Паведамляецца, што спробы незаконна перасекчы мяжу Беларусі з Польшчай і Літвой актывізаваліся з пачатку года.

26 студзеня быў ліквідаваны канал незаконнай транзытнай міграцыі ў Эўразьвяз грамадзінаў Ірака. Памежны камітэт паведамляе, што саўдзельнікі і арганізатары канала затрыманыя, распачатая крымінальная справа па артыкуле «Арганізацыя незаконнай міграцыі» (371-1 КК РБ). Пакараньне паводле артыкула дасягае 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG