Нападнік затрыманы ў сябе дома. На яго завялі крымінальную справу за хуліганства.
Менская міліцыя затрымала 31-гадовага жыхара сталіцы, які пагражаў школьніцы нажом, паведамляе прэс-служба менскай міліцыі.
Мужчына 31 студзеня на вуліцы Судмаліса зайшоў разам з малалетняй школьніцай у пад’езд, пагражаў ёй нажом і хацеў, каб яна пайшла зь ім. Дзяўчынка стала клікаць на дапамогу і ўкусіла мужчыну за палец, пасьля гэтага ён уцёк.
Міліцыя распаўсюдзіла відэа з імаверным нападнікам, і 1 лютага яго затрымалі.
Паведамляецца, што мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за падобныя дзеяньні. Цяпер на яго завялі крымінальную справу за хуліганства.