Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выдзеліў сродкі на анты-Nord Stream


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Эўразьвяз выдзеліў 214,9 мільёна эўра на пабудову газаправоду Baltic Pipe, якім будзе пастаўляцца нарвэскі газ у Польшчу праз Данію.

Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza, дадаючы, што раней Эўразьвяз выдзеліў дацкім і польскім фірмам 51 мільён эўра на падрыхтоўку гэтай інвэстыцыі.

«Гэты газаправод будзе мець ключавое значэньне для бясьпекі паставак газу і інтэграцыі рынкаў у гэтым рэгіёне Эўропы», — адзначыла Эўракамісія ў сувязі з выдзяленьнем сродкаў.

Будаваць газаправод Baltic Pipe пачнуць увесну 2020-га, а першыя пастаўкі газу, як мяркуецца, пачнуцца ў кастрычніку 2022-га.

Праект маршруту «Паўночнага патоку–2»
Праект маршруту «Паўночнага патоку–2»

У кастрычніку 2012-га пачаліся пастаўкі расейскага газу газаправодам «Паўночны паток» (Nord Stream), які праходзіць па дне Балтыйскага мора і спалучае Расею (Выбарг) і Нямеччыну (Грайфсвальд). Цяпер ідзе пабудова другога падобнага газаправоду, «Паўночнага патоку – 2» (Nord Stream 2). Увод у дзеяньне дзьвюх нітак гэтага трубаправоду агульнай магутнасьцю 55 мільярдаў кубічных мэтраў газу за год прызначаны на канец 2019-га. Супроць пабудовы выступаюць ЗША і шэраг краінаў Цэнтральнай Эўропы, якія лічаць, што трубаправод небясьпечна павялічыць энэргетычную залежнасьць Эўразьвязу ад Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG