Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Океан Ельзи» адказаў, ці будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны


Сьпявак Сьвятаслаў Вакарчук падчас канцэрту ў Палтаве, 7 чэрвеня 2017 году
Сьпявак Сьвятаслаў Вакарчук падчас канцэрту ў Палтаве, 7 чэрвеня 2017 году

Музыка Сьвятаслаў Вакарчук у афіцыйным відэазвароце ў Фэйсбуку заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2019 году.

«Каб расставіць усе кропкі над „і“, зьняць усе пытаньні, афіцыйна заяўляю: я, Святаслаў Вакарчук, ня буду ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2019 году. Я добра ўсьведамляю, што цяпер, у джынсах, магу зрабіць больш для краіны, чым надзеўшы гальштук. І я не зьбіраюся стаяць у баку», — сказаў Вакарчук.

Паводле музыкі, ён будзе працаваць над тым, «каб прывесьці ва ўладу як мага больш маладых прафэсіяналаў».

22 студзеня Сьвятаслаў Вакарчук анансаваў вяртаньне да палітыкі праз «расчараваньне сучасным яе станам ва Ўкраіне».

Лідэр гурту «Океан Ельзи» быў народным дэпутатам шостага скліканьня ў пэрыяд зь лістапада 2007 па сьнежань 2008 году. Ён выбіраўся па сьпісах блёку «Наша Ўкраіна — Народная самаабарона».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG