Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Трацьцякоўскай галерэі сярод белага дня скралі карціну Куінджы


Архіп Куінджы. Ай-Пэтры, Крым
Архіп Куінджы. Ай-Пэтры, Крым

Міністэрства культуры Расеі высьвятляе абставіны зьнікненьня карціны «Ай-Пэтры» з выставы Архіпа Куінджы ў Інжынерным корпусе Трацьцякоўскай галерэі, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» дырэктар дэпартамэнту музэяў міністэрства Ўладзіслаў Конанаў.

«Мы правяраем інфармацыю аб зьнікненьні адной з працаў Куінджы з калекцыі Рускага музэю, выстаўленай у Дзяржаўнай Трацьцякоўскай галерэі. На дадзены момант пацьвярджаецца факт адсутнасьці працы „Ай-Пэтры“ і наяўнасьць у Трацьцякоўскай галерэі вялікай колькасьці паліцыянтаў», — сказаў Конанаў у нядзелю.

Раней інфармаваная крыніца паведаміла «Інтэрфаксу», што паліцыя высьвятляе абставіны зьнікненьня карціны Куінджы з залы Трацьцякоўскай галерэі ў Лаўрушынскім завулку, дзе праходзіць выстава мастака.

«Зьнікла карціна „Крым. Ай-Пэтры“ з залы Трацьцякоўкі. Аднак пакуль не зразумела, ці пакінула карціна будынак галерэі », - сказаў суразмоўца агенцтва.

Іншая крыніца расказала «Інтэрфаксу», што карціна зьнікла на вачах у шматлікіх наведнікаў экспазыцыі. «Мужчына, якога прынялі за работніка музэю, спакойна падышоў да карціны Куінджы, дастаў яе з рамы і пайшоў», — сказаў суразмоўца агенцтва.

«Ні супрацоўнікі музэю, ні гледачы не зразумелі, што адбылося, таму пошукі зьніклай карціны пачаліся толькі празь некалькі хвілін », - сказала крыніца.

Шматлікія відавочцы паведамляюць, што цяпер у Трацьцякоўцы праходзіць дагляд, паліцыя правярае ўсіх, хто пакідае будынак.

Гэта другое сур’ёзнае здарэньне ў Трацьцякоўскай галерэі за апошнія восем месяцаў.

Увечары 25 траўня 2018 году ў Трацьцякоўскай галерэі быў затрыманы мужчына, які мэталічным слупком агароджы разьбіў шкло карціны Ільлі Рэпіна «Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 году» і пашкодзіў палатно. Карціна выключаная з пастаяннай экспазыцыі і перанесеная ў рэстаўрацыйную майстэрню музэю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG