Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі яшчэ больш прыціснуць курцоў


24 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў адмысловы дэкрэт, якім уносяцца зьмены ў ранейшыя дэкрэты, якія рэгулююць вытворчасьць, абарот і спажываньне тытунёвых вырабаў.

Дэкрэт фактычна прыраўняў электронныя сыгарэты і сыстэмы спажываньня тытуню безь яго гарэньня або тленьня да «звычайных» тытунёвых вырабаў. Цяпер усе гэтыя вырабы падпадаюць пад аднолькавыя абмежаваньні што да месца продажу або месца іх спажываньня. Уводзяцца адпаведная забарона на рэкляму гэтакай прадукцыі.

Дэкрэт таксама пашырае пералік месцаў, дзе курэньне цалкам забараняецца. Цяпер курыць нельга будзе і ў дапаможных памяшканьнях жылых дамоў, ліфтах, аўтамабілях, дзе перавозяцца дзеці да 14 гадоў, дзіцячых пляцоўках, на працоўных месцах у памяшканьнях, на тэрыторыі і ў памяшканьнях спартова-аздараўленчых лягероў, установах асьветы, падземных пераходах, на прыпынках і пасадачных пляцоўках.

А ад 1 студзеня 2022 году нельга будзе захоўваць і прадаваць тытунёвыя вырабы пры касах у крамах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG