Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На #БНР101 сабралі 10 000 рублёў. Трэба яшчэ 40 000


Сьвята, якое зьбіраюцца зладзіць 24 сакавіка, падтрымалі ўжо 300 чалавек.

Арганізатары сьвяточных імпрэзаў на Дзень Волі — 2019 паведамілі, што рознымі шляхамі па стане на 23 студзеня сабралі 10 тысячаў рублёў. Мэтай краўдфардынгу называлі збор 50 тысячаў рублёў.

Самым папулярным шляхам ахвяраваньня быў збор грошай на сайце Talaka.by, дзе сабралі 7 тысячаў. Ахвяраваньні таксама зьбіраюць іншымі спосабамі. Самай частай сумай былі 7 рублёў, але адзін чалавек (віцяблянін Аляксей Прохараў) даў аж 500 рублёў. На папярэдні Дзень Волі ў Менску (кампанію #БНР100) толькі праз «Талаку» ўдалося сабраць больш за 35 тысячаў рублёў.

Паводле арганізатараў, грошы пойдуць найперш на сьвяточны канцэрт у Менску, але таксама і на іншыя імпрэзы ў гонар 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Канцэрт папярэдне заявілі на стадыёне «Дынама». Паводле арганізатараў, дырэкцыя стадыёну спачатку дала папярэднюю згоду і нават назвала суму (8 тысячаў даляраў), але затым адмовіла ў правядзеньні імпрэзы, хоць Менгарвыканкам, куды падавалася заяўка на канцэрт, яшчэ не даваў адказу на яе. Арганізатары адразу дапускалі, што канцэрт могуць правесьці і ў іншым месцы: хоць у канцэртнай залі, хоць на адной з цэнтральных плошчаў.

Што важна ведаць пра падрыхтоўку Дня Волі-2019?

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG