Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За абяцаньне даць хабар праваахоўнікам і мэдыкам асудзілі чатырох чалавек


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У Менску 17 студзеня асудзілі чатырох мужчын за махлярства і падбухторваньне да хабарніцтва. Яны прапаноўвалі перадаць хабар супрацоўнікам праваахоўных органаў, Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту і псыхіятрычнай лякарні «Гайцюнішкі».

Асудзілі чатырох мужчын, сярод іх — грамадзянін Ірана. Усіх абвінавачвалі ў махлярстве і замаху на гэта, а таксама ў падбухторваньні да хабарніцтва. Аднаго зь фігурантаў таксама абвінавачвалі ў «прысвойваньні званьня ці пасады службовай асобы», пазьней яго за гэта апраўдалі.

Паводле прысуду, мужчыны разьмеркавалі ролі, каб атрымаць па чарзе грошы для хабараў, нібыта для перадачы правахоўнікам, супрацоўнікам БДМУ і рэспубліканскай псыхіятрычнай больніцы «Гайцюнішкі». Гэта адбывалася з лістападу 2017 да красавіка 2018 году.

Пры чым тут праваахоўнікі?

У псыхіятрычнай больніцы "Гайцюнішкі"знаходзяцца тыя, хто прызнаны судом псыхічна хворым і знаходзіцца на прымусовым лячэньні.

Колькі грошай давалі?

У прысудзе сьцьвярджалася пра 4 хабары ад 5 да 14 тысяч даляраў, агульная сума — больш 30 тысяч даляраў. Ня ўсю суму абвінавачаныя атрымалі «на рукі», бо «не давялі свой злосны намер па незалежным ад іх абставінаў».

Колькі гадоў атрымалі?

Усіх падсудных прызналі вінаватымі, трох мужчынаў атрымалі ад 4 да 5,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці. Аднаго фігуранта асудзілі на 4 гады калёніі з канфіскацыяй, з адтэрміноўкай на 3 гады. Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG