Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіцячы амбудсмэн Кузбасу: школьнікі млеюць ад голаду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Упаўнаважаны ў правах дзіцяці ў Кемераўскай вобласьці Дзьмітрый Кісьліцын на сэсіі абласнога савету паведаміў, што дзеці ў школах рэгіёну трацяць прытомнасьць ад голаду, паведамляе Interfax.

Паводле амбудсмэна, зь нядаўніх часоў да яго сталі зьвяртацца клясныя кіраўнікі, якія заўважылі сацыяльнае расслаеньне сярод вучняў, зьвязанае з харчаваньнем.

«Адны дзеці ў нас ідуць на абед у школах, а другія сядзяць у клясах і не абедаюць. Пачасьціліся выпадкі, калі дзеці млеюць ад голаду, што прымушае трывожыцца.

Няма грошай, каб пакарміць дзіця з раніцы, а тым больш даць яму на абед тыя самыя 50 рублёў, якія яно павінна плаціць за абеды. Гэтыя выпадкі не адзінкавыя, спачатку было адно дзіця, цяпер пайшоў цэлы вал», — заявіў Кісьліцын.

Ён адзначыў, што такая сытуацыя назіраецца з вучнямі сельскіх школ і дзецьмі, якіх прывозяць у школы з пасёлкаў, і дадаў, што быў вымушаны зьвярнуцца да камэрцыйных прадпрыемстваў з просьбай аплачваць выдаткі дзяцей. На сёньняшні дзень шэфства ўзялі над адной са школаў Кемераўскага раёну, дапамога аказваецца 11 дзецям.

Паводле ацэнкі Кісьліцына, праблема актуальная і для іншых сельскіх школ рэгіёну, для яе вырашэньня неабходная ўвага дзяржавы, у тым ліку дэпутатаў абласнога савета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG