Лінкі ўнівэрсальнага доступу

TuzinFM выдаў музычны альбом памяці Анемпадыстава. АЎДЫЁ


Міхал Анемпадыстаў, 2015 год
Міхал Анемпадыстаў, 2015 год

Да гадавіны сьмерці Міхала Анемпадыстава на сайце TuzinFM прэзэнтавалі аўдыёрэліз, у які ўвайшлі песьні на ягоныя словы ў выкананьні Лявона Вольскага, Касі Камоцкай і Зьмітра Вайцюшкевіча.

​Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, запіс рабіўся на пляцоўцы Belsat Music Live «у абставінах вялікага шоку», на чацьвёрты дзень пасьля сьмерці Міхала Анемпадыстава. Запіс і зьвядзеньне зрабіў Андрэй Акатаў.

За сем гадзінаў у студыі былі запісаныя ўжывую 7 песень.

Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў памёр 24 студзеня ва ўзросьце 53 год.

Вершы Міхала Анемпадыстава сталі песьнямі N.R.M., «Новага Неба», Зьмітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам славутага «Народнага альбому» (прызнанага «Альбомам году» на «Рок-каранацыі-1997»), перакладаў польскія рок-гіты для беларускіх сьпевакоў. «Чалавек году-2006» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».

У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы», у 2017 — кнігу «Колер Беларусі». Таксама Анемпадыстаў ствараў вокладкі для музычных альбомаў. Вёў на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» калёнку «Простыя рэчы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG