- 8 траўня Мінінфарм закрыў доступ да сайту legalize.by на падставе апавяшчэньня з МУС. Прычынай блякаваньня называюць прапаганду марыхуаны. Сайт напаўняўся ангельскамоўнымі матэрыяламі пра дзейнасьць кампаніі за дэкрыміналізацыю марыхуаны і кантраляваных рэчываў Legalize Belarus.
- Таксама ў траўні заблякавалі сайты, якія знаходзіліся на адным IP-адрасе з сайтам legalize.by. Сярод іх — сайт пра беларускую мову на спажывецкім рынку і сайт руху «Дзея», распрацоўка якога на момант блякаваньня яшчэ вялася. У ліпені доступ да ўсіх сайтаў, акрамя legalize.by, вярнулі.
- Супраць зьмякчэньня антынаркатычнага заканадаўства выступала Міністэрства ўнутраных спраў і асабіста міністар Ігар Шуневіч.
- Паводле закону аб СМІ блякаваньне доступу да рэсурсаў можа ажыцьцяўляцца ў пазасудовым парадку. Аднавіць доступ можна, зьвярнуўшыся ў Мінінфарм. Зварот разглядаюць цягам месяца.