Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» ініцыявала рэйс зь Менску наўпрост у Дэлі, пачаліся перамовы


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock. Самалёт «Белавія» у Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock. Самалёт «Белавія» у Нацыянальным аэрапорце «Менск».

Амбасадарка Індыі ў Беларусі спадзяецца на павелічэньне патокаў турыстаў з двух бакоў з увядзеньнем авіямаршруту Менск — Дэлі.

«Працэс пайшоў», — заявіла амбасадарка Індыі ў Беларусі Сангіта Багадур наконт авіяспалучэньня наўпрост паміж Менскам і Дэлі.

Амбасадарка сказала, што цягам апошніх двух месяцаў амбасада Індыі ў Беларусі атрымала прапановы аб увядзеньні такога маршруту, спачатку ад кампаніі «Белавія», а затым ад Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Цяпер ідуць перамовы.

«Беларускія прапановы мы па дыпляматычных каналах перадалі ў нашу краіну, і я спадзяюся, што на гэтым працэс увядзеньня наўпроставага авіямаршруту пачнецца», — сказала амбасадарка Індыі.

Паводле яе, цяпер Індыя цягам аднаго году выдае беларусам ад 7 да 8 тысяч візаў, і з увядзеньнем новага маршруту гэтая лічба павялічыцца, — заявіла індыйская дыпляматка.

Яна сказала, што ў Індыі пра Беларусь ведаюць мала, таму беларускім турагенцтвам і амбасадзе Беларусі ў Індыі важна падаваць для жыхароў Індыі больш інфармацыі.

«Індыйцы шмат падарожнічаюць, і калі б яны мелі больш інфармацыі пра Беларусь, то нашмат ахвотней наведвалі б вашу краіну».

Таваразварот за 2018 год дасягне паўмільярда даляраў

Амбасадарка сказала таксама пра рост таваразвароту паміж дзьвюма краінамі да 500 мільёнаў даляраў. Паводле яе слоў, гэта арыенціровачная лічба:

«Поўныя зьвесткі мы будзем мець у сакавіку. На жаль, індыйскія статыстычныя службы не даюць прамежкавых дадзеных, а толькі выніковыя лічбы за год».

У 2017 годзе таваразварот паміж Індыяй і Беларусьсю складаў 450 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG