Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (World health organisation, WHO) апублікавала штогадовы сьпіс зь дзесяці пагрозаў здароўю чалавека.
Чым небясьпечная адмова ад вакцынацыі?
У публікацыі адзначаецца, што працяг гэтага трэнду ставіць пад пагрозу шматгадовую барацьбу з эпідэміямі з дапамогай вакцыны. Напрыклад, рост захворваньняў на адзёр выкліканы адмовай ад прышчэпак. Паводле дадзеных WHO, цяпер вакцынацыя дазваляе прадухіліць 2-3 мільёны сьмерцяў.
Што яшчэ небясьпечна для здароўя?
- Забруджваньне паветра і зьмена клімату.
- Неінфэкцыйныя захворваньні.
- Глябальная пандэмія грыпу.
- Слабыя службы аховы здароўя і першая мэдычная дапамога.
- Эбола ды іншыя вірусы высокай пагрозы.
- Ліхаманка дэнге.
- ВІЧ.