Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч спынілі ўдзел у адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі пасьля паразы ў матчах 1/16 фіналу. Спартоўкі працягнуць выступаць у парным разрадзе.
У адзіночным разрадзе 18 студзеня Аляксандра Сасновіч саступіла расейскай тэнісістцы Анастасіі Паўлючэнкавай. Аляксандра Сасновіч разам з амэрыканкай Тэйлар Таўнсэнд 19 студзеня будуць спаборнічаць з Эры Хадзумі 🇯🇵 і Аліцыяй Расольска 🇵🇱.
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прайграла амрэрыканцы Амандзе Анісімавай з вынікам 3:6, 2:6. 18 студзеня Сабаленка разам з бэльгійкай Элізэ Мэртэнс сустрэнуцца з Сабрынай Сантамарыяй 🇺🇸і Веранікай Кудэрметавай 🇷🇺.