Суд у Маскве 16 студзеня падоўжыў да красавіка арышт яшчэ чатырох украінскіх маракоў, затрыманых расейскімі памежнікамі ў лістападзе 2018 гады пасля інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы.
Напярэдадні, 15 студзеня, суд падоўжыў арышт 20 маракоў. Цяпер усе ўкраінскія ўдзельнікі канфлікту застануцца пад вартай, як мінімум, да красавіка.
24 украінскія вайскоўцы былі затрыманыя 25 лістапада, калі расейскія памежныя караблі захапілі тры ўкраінскіх ваенныя караблі. Украінцаў абвінавачваюць у незаконным перасячэньні мяжы Расеі.
Кіеў лічыць тое, што здарылася актам агрэсіі, а маракоў называе ваеннапалоннымі. Паводле расейскіх уладаў, маракі ня могуць быць ваеннапалоннымі праз адсутнасьць вайны паміж Расеяй і Ўкраінай.