Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК вызначыў, што гарадзенец укалоў 7-гадовай дзяўчынцы


Дзіцячая пляцоўка ля месца здарэньня
Дзіцячая пляцоўка ля месца здарэньня

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць 36-гадовага гарадзенца, які 26 ліпеня зрабіў іньекцыі дзьвюм дзяўчынкам, пяці і сямі гадоў.

Што адбылося?

Мужчына зьвёў дзьвюх дзяўчынак зь дзіцячай пляцоўкі на дах жылога дома і зрабіў ім іньекцыі:

  • 7-гадовай дзяўчынцы мужчына зрабіў укол у руку (у вену не пацэліў);
  • 5-гадовай — упырснуў у рот вадкасьць з ампулы.
Месца здарэньня
Месца здарэньня

Што кажуць сьледчыя?

Мужчыну прадʼявілі абвінавачваньне ў «злосным хуліганстве», ён знаходзіцца пад вартай. Паводле ч. 3 арт. 339 КК Беларусі абвінавачанаму пагражае:

  • 3-5 гадоў абмежаваньня волі;
  • 3-10 гадоў турмы.

Экспэртызы вызначылі, што ў ампулах былі рэчывы, якія не пагражалі жыцьцю і здароўю непаўналетніх. Што менавіта, сьледчыя публічна не назвалі.

Сёстры працяглы тэрмін назіраліся ў мэдыкаў для вызначэньня магчымых наступстваў. Экспэртызы паказалі, што іх жыцьцё і здароўе знаходзіцца ў бясьпецы.

Экспэртыза прызнала, што падазраваны можа «разумець фактычны характар і грамадзкую небясьпеку сваіх дзеяньняў і кіраваць імі», раней ён быў асуджаны паводле крымінальнага артыкулу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG