Аляксандар Лукашэнка 15 студзеня прызначыў Ігара Фісенку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры UNESCO.
Папярэднік Фісенкі Павал Латушка займаў гэтую пасаду з лістапада 2012 году. Новае месца працы Латушкі не называецца.
Да прызначэньня Фісенка ўзначальваў галоўнае консульскае ўпраўленьня міністэрства замежных спраў Беларусі.