16 студзеня 1969 году 20-гадовы чэскі студэнт Ян Палах падпаліў сябе ў Празе на знак пратэсту супраць уварваньня ў жніўні 1968 у Чэхаславаччыну войскаў краін Варшаўскай дамовы. Ён памёр ад атрыманых апёкаў праз тры дні. Пахаваньне Палаха стала дэманстрацыяй грамадзкай нязгоды з адыходам ад лібэральных рэформаў, што праводзіліся ў Чэхаславаччыне да ўводу войскаў.
Учынак Палаха натхніў Яна Заіца і Эўжэна Плоцка таксама зьдзейсьніць самаспаленьне, каб зьвярнуць увагу на тое, што адбывалася ў краіне. У 1989 годзе, з нагоды 20-х угодкаў зь дня сьмерці Палаха, акцыі памяці ператварыліся ў масавыя антыкамуністычныя пратэсты. Гэтыя пратэсты атрымалі працяг падчас «аксамітнай рэвалюцыі», што прывяло да правядзеньня ў Чэхаславаччыне свабодных выбараў.