Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэсла пуставала больш за месяц. Лукашэнка прызначыў новага міністра транспарту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 15 студзеня прызначыў Аляксея Аўраменку міністрам транспарту і камунікацый, піша БелТА.

Чаму мы пра гэта пішам?

Аляксандар Лукашэнка ў лістападзе «перамясьціў» Анатоля Сівака зь міністэрскага крэсла ў кіраўнікі сталічнага гарвыканкаму, адкуль звольніў Андрэя Шорца. Новы міністар ня быў прызначаны.

Што вядома пра Аўраменку?

Аляксандар Аўраменка
Аляксандар Аўраменка

Ад 2016 году займаў пасаду намесьніка міністра транспарту і камунікацый. Дагэтуль цягам 7 гадоў працаваў ва ўпраўленьні транспарту, сувязі і інфарматызацыі апарату Савету Міністраў.

У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію, у 2010 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG