Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пабудуе штучны востраў за 30 кілямэтраў ад мяжы з Расеяй


У расейскай частцы Калініградзкага заліву знаходзіцца горад Балтыйск — найбуйнейшая база ваенна-марскога флёту Расеі на Балтыйскім моры
У расейскай частцы Калініградзкага заліву знаходзіцца горад Балтыйск — найбуйнейшая база ваенна-марскога флёту Расеі на Балтыйскім моры

У Калінінградзкім заліве зьявіцца польскі штучны востраў плошчай больш за 180 гектар. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на польскае выданьне Onet. Згодна з тэндэрнай дакумэнтацыяй урадавых структур, востраў будзе створаны ў тэрытарыяльных водах Польшчы у Калінінградзкім заліве, які палякі называюць Вісьлінскім. Для яго будаўніцтва будзе выкарыстаны грунт, які будзе выняты пры будаўніцтве суднаходнага канала празь Вісьлінскую (Балтыйскую) касу.

Згодна з прапанаваным рашэньнем, суднаходны канал праз Вісьлінскую касу будзе 1,3 км у даўжыню і глыбінёй 5 мэтраў і максымальнай шырынёй 120 мэтраў. Празь яго ў порт у Эльблонга змогуць праходзіць суды даўжынёй да 100 мэтраў і шырынёй да 20 мэтраў. Штучны востраў будзе мець форму эліпса з даўжынёй восяў 1932 і 1192 мэтры. Яго вышыня складзе 2-3 мэтры над узроўнем мора.

Адлегласьць да расейскай мяжы ад будучага вострава будзе ня большай за 30 кілямэтраў. У расейскай частцы Калінінградзкага заліву разьмешчаны горад Балтыйск. Гэта найбуйнейшая база ваенна-марскога флёту Расеі на Балтыйскім моры.

Як піша Onet, улады не прадугледжваюць выкарыстаньне выспы ў турыстычных мэтах.

Будаўніцтва каналу ацэньваецца ў 880 мільёнаў злотых (237 мільёнаў даляраў – РС).

Экспэрты адзначаюць, што ўвасобіць гэтыя пляны ў жыцьцё пры заяўленых выдатках будзе цяжка. Хутчэй за ўсё, каштарыс будаўніцтва пазьней значна павялічыцца.

Будаўніцтва каналу і вострава будзе праходзіць у рамках праграмы будаўніцтва воднага шляху, які злучае Вісьлінскі заліў з Гданьскім залівам. Мэта праграмы – забясьпечыць абараназдольнасьць у рэгіёне праз выхад зь Вісьлінскага заліву ў Балтыйскае мора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG