Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прапануе скасаваць права вэта ў Радзе бясьпекі ААН


Пасяджэньне Рады бясьпекі ААН. Ілюстрацыйнае фота
Пасяджэньне Рады бясьпекі ААН. Ілюстрацыйнае фота

Ва ўмовах расейска-ўкраінскага канфлікту Кіеў заклікае краіны-чальцы ААН рэфармаваць арганізацыю.

Украіна заклікае краіны-чальцы ААН паэтапна скасаваць права вэта ў Радзе бясьпекі арганізацыі. З гэтай заявай выступіў 12 студзеня пастаянны прадстаўнік Украіны ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Уладзімір Ельчанка.

На думку Ельчанкі, злоўжываньні Расеі правам вэта падчас расейска-ўкраінскага канфлікту, сытуацыі вакол зьбітага малайзійскага самалёта МН17, а таксама ў пытаньні Солсбэры і сытуацыі ў Сырыі прывяло да таго, што Рада бясьпекі ААН спаралізаваная.

Права вэта дазваляе Вялікай Брытаніі, Кітаю, Расеі, ЗША і Францыі як пастаянным чальцам Рады бясьпекі ААН адхіляць праект кожнай рэзалюцыі, незалежна ад таго, якой падтрымкай ён карыстаецца.

Паводле расейскага прадстаўніка пры ААН Аляксея Багуслаўскага, РФ гатовая абмяркоўваць варыянты рэфармаваньня Рады бясьпекі, аднак для Масквы «непрымальныя якія-хаця ідэі, якія вядуць да ўшчамленьня прэрагатываў цяперашніх пастаянных чальцоў Рады бясьпекі, уключаючы інстытут вэта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG