Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Горадзеншчыне міліцыя будзе ахоўваць небясьпечныя месцы для катаньня з горак


Гэтым таксама зоймуцца так званыя моладзевыя атрады аховы правапарадку.

Аб тым, што гарадзенскія ўлады вырашылі арганізаваць назіраньне за месцамі масавага катаньня з горак, дзяржаўнаму агенцтву БелТА паведаміў паведаміў намесьнік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч.

«Месцы катаньня ўключаны ў маршруты патруляваньня міліцыі, а таксама рэйдаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку, — расказаў Лісаковіч. — Дружыньнікі праводзяць з адпачываючымі тлумачальную працу, тлумачаць правілы бясьпекі».

За адны толькі мінулыя выходныя паведамлялася пра шэсьць здарэньняў на цюбінгах з траўмамі. Адно зь якіх было са сьмяротным вынікам: 24-гадовы мужчына падчас катаньня ўдарыўся галавой аб слуп, памёр ад траўмы. Таксама па на цюбінгу водле такога сцэнару ў сьнежні 2018 году загінуў 9-гадовы хлопчык у Прылуках, што пад Менскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG