Лукашэнка разгромна абышоў Пуціна ў галасаванцы «Хто павінен ачоліць Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі?» на сайце расейскага «Эха Москвы». 68% выказаліся за дзейнага кіраўніка Беларусі, 9% — за прэзыдэнта Расеі. Радыё Свабода з тым жа пытаньнем выйшла на вуліцы Менску і Масквы, каб пацікавіцца, што мінакі думаюць пра магчымага будучага кіраўніка «саюзнай дзяржавы» і тую самую інтэграцыю, да якой, як сказаў расейскі прэм’ер Расея гатовая.