Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску паабяцалі назваць вуліцу іменем расстралянага наркама Прышчэпава


Таварыства беларускай мовы атрымала станоўчы адказ зь Менскага гарвыканкаму на прапанову назваць адну зь менскіх вуліц імем наркама земляробства Беларусі Зьмітра Прышчэпава.

Пра гэта Свабодзе сказала старшыня ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

«Мы зьвярталіся да менскіх гарадзкіх уладаў з прапановай ушанаваць імя дзяржаўнага дзеяча Беларусі Зьмітра Прышчэпава. Гэта быў беларускамоўны міністар, чалавек нашай зямлі, як кажуць, нашай гадоўлі. Ён зрабіў шмат добрага для Беларусі як годны кіраўнік і сапраўдны грамадзянін. Прынцыповая згода атрыманая, цяпер трэба будзе правесьці адпаведныя працэдуры».

Зьміцер Прышчэпаў цягам 1924–1929 гадоў быў наркамам земляробства БССР, цяпер гэтая пасада адпавядае міністру сельскай гаспадаркі. Ён праводзіў аграрную палітыку пад лёзунгам «Беларусь — чырвоная Данія», выступаў за свабоду выбару сялянамі формаў землекарыстаньня, за разьмяшчэньне сялянскіх гаспадарак на хутарах. Перад прымусовай калектывізацыяй быў адхілены ад пасады.

Прышчэпава арыштавалі і ў 1931 годзе асудзілі на 10 гадоў па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». У 1939 годзе яго прысудзілі да расстрэлу. Згодна з дакумэнтамі, ён памёр у турэмнай бальніцы 31 студзеня 1940 году нібыта ад паралічу сэрца. Пасьмяротна рэабілітаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG