Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад заваламі ў Магнітагорску знайшлі жывым 11-месячнае немаўля


Наступствы выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску
Наступствы выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску

Лекары хуткай дапамогі аглядаюць грудное дзіця, выцягнутае з-пад завалаў абваленага пад’езда ў Магнітагорску.

«Дзіця выцягнулі жывое. Перадалі мэдыкам», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе МНС РФ.

Дзіця знайшлі ратавальнікі цэнтру апэрацый адмысловай рызыкі «Лідэр». «Ратавальнікі рассунулі пліты і пачулі піск, падобны на плач дзіцяці. Затым дзіця акуратна дасталі і перадалі мэдыкам», - сказалі ў прэс-службе.

«Дзіця даставілі - 11 месяцаў, дзяўчынка. Цяпер ёю займаюцца, праводзяць рэнтгенаграфію костак чэрапа, грудной клеткі, канечнасьцяў. дзяўчынка ў сьвядомасьці. Прагноз станоўчы», - паведамілі ў бальніцы.

Пасьля ўдакладнілася, што немаўля - хлопчык.

Раней пра выяўленьне немаўляці паведаміў губэрнатар Чалябінскай вобласьці Барыс Дуброўскі.

«11-месячнае дзіця знойдзенае жывым пад заваламі», — сказаў Б. Дуброўскі, словы якога падаюць у яго прэс-службе.

«Ратавальнікі пачулі плач. Дзіця выратавала тое, што яно быў у ложачку і цёпла захутанае», — дадаў ён.

Такім чынам, колькасьць пацярпелых дасягнула шасьці.

У Магнітагорску ў мінулы панядзелак раніцай у выніку выбуху газу адбылося абвальваньне аднаго з пад’ездаў газыфікаванага панэльнага дзесяціпавярховага 12-пад’езнага жылога дома (1973 год пабудовы).

Паводле апошніх дадзеных, з-пад завалаў дасталі сем целаў. Застаецца невядомым лёс некалькіх дзясяткаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG