Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60% украінцаў гатовыя прагаласаваць за ўступленьне ў Эўрапейскі зьвяз


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амаль 60% грамадзянаў Украіны гатовыя прагаласаваць на рэфэрэндуме за ўступленьне Ўкраіны ў ЭЗ і крыху больш за 45% падтрымліваюць уступленьне краіны ў НАТО.

Як паведамляе «Інтэрфакс», згодна з вынікамі апытаньня Цэнтру «Соцыс», праведзенага 8-18 сьнежня, калі б у бліжэйшы час адбыўся рэфэрэндум пра ўступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскі зьвяз, то 58,3% грамадзянаў прагаласавалі б за ўступленьне, 21,6% рэспандэнтаў не падтрымалі б такое ўступленьне, 8,1% не прымала б удзел у рэфэрэндуме, а 12% апытаных не змаглі адказаць на пытаньне.

У той жа час уступленьне Ўкраіны ў НАТО на рэфэрэндуме гатовыя падтрымаць 45,5% апытаных, 29,4% — выказваюцца супраць, 8,5% рэспандэнтаў ня прыйдуць на рэфэрэндум, а 16,6% — не змаглі адказаць.

Апытаньне праводзілася па выбарцы, якая прадстаўляе дарослае насельніцтва Ўкраіны ў цэлым, па такіх прыкметах: пол, узрост (ад 18 гадоў), падзел на рэгіёны і тып паселішчы. Усяго было апытана 2000 рэспандэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG