Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах прапаршчыка асудзілі за дзедаўшчыну на 3 гады турмы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Баранавічах суд прызнаў прапаршчыка вінаватым у зьбіцьці двух салдат і прысудзіў 3 гады калёніі. Да таго ж прапаршчык мусіць сплаціць ранейшы штраф 2450 рублёў — паводле выраку суду Пухавіцкага раёну ад 15 лютага.

Паводле Intex-press.by, прапаршчык у стане алькагольнага апʼяненьня ўдарыў аднаго салдата нагой у жывот, іншаму выбіў 2 зубы.

Прысуд не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.

Свабода Premium №3. Дзедаўшчына ў арміі РБ

Гвалтоўная сьмерць у Печах салдата Аляксандра Коржыча мела ў грамадзтве вялікі рэзананс. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдатаў, пачалі пераглядаць вынікі сьледзтваў некалькіх дзясятках ужо закрытых крымінальных спраў, заведзеных пасьля выпадкаў суіцыдаў і траўмаваньня салдатаў тэрміновай службы.

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах апыталі 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў пра нестатутныя дачыненьні падчас службы ў войску. Адбыўся шэраг судоў за дзедаўшчыну, не зьвязаных са сьмерцю Аляксандра Коржыча.

У выніку сьледзтва прыйшло да высновы, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе, абвінавачаньні прад’яўленыя больш як 15 асобам. Сьвятлана Коржыч катэгарычна ня згодная з высновамі сьледзтва. На думку жанчыны, яе сына забілі, а прычынай гэтага стала нежаданьне Коржыча плаціць таварышам па службе грошы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG