Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка гендырэктара «Беларуськалія» затрымалі за хабар


«Беларуськалій» у Салігорску
«Беларуськалій» у Салігорску

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў затрымалі 27 сьнежня ў Менску кіраўнікоў салігорскага ААТ «Беларуськалій».

У хабарніцтве падазраюць начальніка аддзелу ўпраўленьня інвэстыцыямі і суправаджэньня будаўніцтва, а таксама намесьніка генэральнага дырэктара па будаўніцтве. Апошняга затрымалі пры атрыманьні 10 тысяч даляраў ад кіраўніка адной з камэрцыйных структур «за рашэньне пытаньняў», піша сайт МУС.

У дачыненьні да кіраўнікоў «Беларуськалія» Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 430 КК Беларусі «Атрыманьне хабару ў буйным памеры». Ім пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы.

Таксама завялі крымінальную справу супраць кіраўніка камэрцыйнай структуры, якога падазраюць у даваньні хабару намесьніку гендырэктара «Беларуськалія». Паводле ч. 2 арт. 431 КК Беларусі яму пагражае да 5 гадоў абмежаваньня волі ці ад 2 да 7 гадоў турмы.

20 сьнежня Аляксандар Лукашэнка загадаў узмацніць пакараньне за карупцыйныя злачынствы, а старшыня КДБ Валер Вакульчык назваў самыя гучныя факты карупцыі, выяўленыя ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG