Іміграцыйныя ўлады ЗША паведамілі, што 8-гадовы хлопчык з Гватэмалы памёр у зьняволеньні — гэта другі такі выпадак ў гэтым месяцы.
Агенцтва Associated Press паведаміла са спасылкай на мытную і памежную службу ЗША, што хлопчык памёр пасьля поўначы ў аўторак, 25 сьнежня.
Паводле афіцыйных асобаў, хлопчыка, у якога была ліхаманка, і ягонага бацьку ў панядзелак завезьлі ў шпіталь, дзе яму далі лекі і вярнулі ў цэнтар для затрыманых.
Пазьней ў суботу хлопчыка зноў завезьлі ў шпіталь, бо яго моцна нудзіла. Празь некалькі гадзін ён памёр.
Прадстаўнік мытнай і памежнай службы адмовіўся ад камэнтароў, але паабяцаў, што падрабязнасьці будуць хутка апублікаваныя.
Раней ў гэтым жа месяцы пасьля затрыманьня памежнай службай ЗША памерла 7-гадовая гватэмальская дзяўчынка.