Шэсьць мільёнаў людзей паміраюць штогод з-за эпідэміі курэньня тытуню, паведаміла Арганізацыя аб’яднаных нацый.
«Эпідэмія курэньня забірае каля 6 000 000 жыцьцяў кожны год: 5 000 000 паміраюць ад непасрэднага ўзьдзеяньня тытуню, яшчэ 600 000 сьмерцяў адбываецца сярод пасіўных курцоў», — паведамілі ў ААН.
Паводле дадзеных арганізацыі, сусьветныя эканамічныя страты ад курэньня перавышаюць 1,4 трыльёна даляраў за год.