Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны перайменавала УПЦ МП у Расейскую праваслаўную царкву


Вернікі УПЦ МП пратэстуюць перад Вярхоўнай Радай супраць перайменаваньня іхнай царквы ў Расейскую праваслаўную царкву. Кіеў, 20 сьнежня 2018
Вернікі УПЦ МП пратэстуюць перад Вярхоўнай Радай супраць перайменаваньня іхнай царквы ў Расейскую праваслаўную царкву. Кіеў, 20 сьнежня 2018

Украінскія дэпутаты падтрымалі законапраект аб назьве рэлігійных арганізацый, якія ўваходзяць у структуру, кіруючы цэнтар якой знаходзіцца за межамі краіны. Згодна з рашэньнем, усе цэрквы, якія падпарадкоўваецца царкве ў Расеі, павінны называцца «Расейская праваслаўная царква ва Ўкраіне».

Супраць гэтага рашэньня выступалі вернікі Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Каля тысячы чалавек пратэставалі перад будынкам Вярхоўнай Рады. Падчас абмеркаваньня закону ў залі паседжаньняў Вярхоўнай Рады дайшло да штурханіны і бойкі паміж некаторымі дэпутатамі.

Тым часам ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату заявілі, што законапраект аб перайменаваньні царквы парушае права на свабоду веравызнаньня і дыскрымінуе па рэлігійнай прыкмеце мільёны вернікаў-грамадзян Украіны. УПЦ МП заклікала прэзыдэнта Пятра Парашэнку накласьці вэта на гэты закон.

«Прымус Украінскай праваслаўнай царквы да зьмены свайго найменьня зьяўляецца нічым іншым, як умяшаньнем у яе дзейнасьць, якое можа прывесьці да непрадказальных наступстваў у грамадзтве», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным юрыдычным аддзелам УПЦ МП.

15 сьнежня аб’яднальны сабор абраў мітрапаліта Пераяслаўскага і Белацаркоўскага Эпіфанія на пасаду кіраўніка адзінай Праваслаўнай царквы Украіны. Прэзыдэнт Пятро Парашэнка прадставіў яго як мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG