Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск просіць зьнізіць стаўкі крэдыту на будаўніцтва БелАЭС. Масква не рэагуе 


Беларуская АЭС у Астраўцы
Беларуская АЭС у Астраўцы

Расея пакуль не дала станоўчага адказу на прапанову Беларусі аб зьніжэньні стаўкі дзяржкрэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў намесьнік прэм’ера Ігар Ляшэнка.

«Нашае Міністэрства фінансаў унесла прапанову аб зьніжэньні стаўкі крэдыту на будаўніцтва БелАЭС. Пазытыўнай рэакцыі ў гэтым пытаньні ад расейскага боку пакуль няма. Думаю, у ходзе будаўніцтва будзем далей адпрацоўваць гэтае пытаньне», — цытуе чыноўніка Інтэрфакс.

Пра зьніжэньне стаўкі па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС была гаворка падчас перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным 21 верасьня ў Сочы. Паводле беларускага кіраўніка, у сувязі са зрывам тэрміну здачы БелАЭС па віне расейскага боку Менск разьлічвае на зьніжэньне стаўкі крэдыту.

Беларуская АЭС будуецца паводле тыпавога расейскага праекту ВВЭР-1200 блізу Астраўца на Гарадзеншчыне. Першы энергаблёк плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020-м. Пастаўка ядзернага паліва на станцыю заплянаваная да канца гэтага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG