Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей адказаў Мядзьведзеву: «Пра незалежнасьць беларусы марылі цягам многіх стагодзьдзяў»


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей пракамэнтаваў «ультыматум Мядзьведзева», паведамляе Tut.by.

«Я лічу, што, калі спытаць пераважную колькасьць грамадзян нашай краіны, яны адназначна скажуць, што Беларусь павінна заставацца незалежнай і сувэрэннай дзяржавай.

Пра гэты сувэрэнітэт і незалежнасьць мы марылі, думалі на працягу многіх-многіх стагодзьдзяў. У нашай сучаснай гісторыі мы дамагліся гэтага, таму мы павінны і далей працаваць над умацаваньнем нашага сувэрэнітэту, — сказаў Уладзімер Макей пасьля цырымоніі ўзьняцьця сьцяга Міністэрства замежных спраў Беларусі. — Зразумела, што, як кажа прэзыдэнт, гэта дорага каштуе, але мы павінны разумець гэта і мусім зрабіць так, каб кожны рабіў унёсак у гэты працэс».

  • 13 сьнежня расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў згадаў дамову аб так званай Саюзнай дзяржаве, падпісаную Аляксандрам Лукашэнкам і тагачасным прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным. Мядзьведзеў казаў пра «больш паглыбленую інтэграцыю» і прапаноўваў увесьці агульную валюту, суд і мытню. Прапанову ўспрынялі як ультыматум.
  • 14 сьнежня Аляксандар Лукашэнка адрынуў прапанову ў жорсткіх фармулёўках: «шантажаваць марна», «разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі», «калі нас хочуць падзяліць на вобласьці і ўпіхнуць у Расею — гэтага ня будзе ніколі», «каб не было, што кіраўнік здаў Беларусь за бочку нафты».
  • 17 сьнежня прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што тэма магчымага аб’яднаньня Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву не абмяркоўваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG